каждая минута с закрытими глазами - это потеря шестидесяти секунд света (с) Г.Г.Маркес
Чатыры дні быццам палёт над горадам. Незалежна ад таго, стаіш ты на даху шматпавярховага дома ці ідзеш па падземным пераходзе.
У апошні раз так лёгка мне было ў Гомелі. Чорт, як рэдка мне бывае лёгка… Я не чула як уключаліся сігналізацыі ў машынах, якія стаялі у трох метрах ад мяне – без усякіх знешніх і хімічных прычын - і не магла адказаць, аб чым думаю ў гэты момант. Сон. Самы кароткі і самы салодкі.
Чатыры дні за якія было быццам пражыта нейкае іншае жыццё: футбол дома на канапе з рамонкамі і чыпсамі з распісных узбекскіх талерак, гулянні па рэйках, наш маленечкі востраў на Пцічы і Сонін дах, на якім нейкі філосаф запісаў кавалачак Алісы (салют мне адразу стаў непатрэбны), качкі, якія плавалі як на парадзе – роўнымі радамі, і траўка ў парку Горкага, на якой я сапсавала свой любімы дзённік – дадумалася падкласці пад сабе на голую зямлю матава-белы сшытак - балда.
Мама кажа, што ў мяне пасля ўсяго гэтага зноў асунуўся твар. Я ведаю, што праспала б гадзін трыццаць і што сёння ногі звяла сутарга – дрэнны знак для мяне. І я не скажу бацькам, бо тады іншых такіх чатырох дзён не будзе…
каждая минута с закрытими глазами - это потеря шестидесяти секунд света (с) Г.Г.Маркес
Вясной, калі я кантрабандна хадзіла на калегіум, спадар Вуглік расказваў пра беларускую пастушку Надзю Лежэ. Вясёлая дзяўчынка... Калі хутка, то жыла яна ў маленькай вёсачцы і пасвіла каровак. Аднойчы ў яе вёску патрапіла некалькі паштовак з карцінамі. Вядома ж, разглядалі іх усе-усе. І дзяўчынка ўразілася, вось...
І вырашыла, што трэба навучыцца маляваць.
Яна пайшла ў Віцебск да Малевіча. Але які там у яго жывапіс - у Малевіча толькі супрыматызм.
Надзі не спадабалася і яна (та-да-да-дам!) вырашіла пайсці (!) туды, дзе жывапіс ёсць. І пайшла. У Францыю.
Па дарозе яшчэ знайшла сабе бойфрэнда ў Польшчы, які таксама пайшоў з ёю. Ён, праўда, звар'яцеў па дарозе, але ён жа роля другарадная...
Калі Надзя прыйшла ў Францыю, яна папрасіла Лежэ стаць яе настаўнікам. Ён згадзіўся. І чаму вы думаеце ў яе такая фамілія? (:
Лежэ, дарэчы, быў значна старэйшы за яе. І вельмі багаты (:
І жыла яна доўга і шчасьліва
А на яго грошы пабудавала ў роднай вёсачцы музей
Карціны яе - ну, не ведаю, карціны і карціны. Мяне яны не надта зачапілі... Але біяграфія - ого-го! (:
Яшчэ з месяц звала з сабою розных нехарошых хлопчыкаў, каб яны звар'яцелі па дарозе...
І ведаеце што? Учора знайшла на паліцы вялізную яе біягрфію. Адкуль кніжка не ведае ніхто.
каждая минута с закрытими глазами - это потеря шестидесяти секунд света (с) Г.Г.Маркес
мы ўпадаем у вясновую спячку....
ведаеце, дзе гэта больш за ўсё бачна?
як ні дзіўна - на хіміі
яшчэ тыдзень таму мой клас дзіка захапляўся тым, што малекула спірта падобная на жырафа, а калі намаляваць здаецца яе ж і адзначыць стрэлкамі памер кута паміж атамамі -
схема будзе ўсміхацца
сёння ж на пытанне *якія свойствы даказвае той факт, што спірт рэагуе з гэтым рэчывам* пасля некалькіх хвілін сур'ёзнага роздуму быў атрыманы адказ: *хімічныя*
Существо в высшей степени достойное и доброе, если его не обижать. Он быстро соображает, но часто руководствуется не разумом, а инстинктом. У Слона твердые убеждения. Приняв решение, он всегда идет до конца.
Каков он в любви?
Он нуждается в спокойных налаженных отношениях, в нежности и мире. Под толстой кожей Слона-мужчины кроется застенчивость; женщина-Слон отличается нервозностью и беспокойным характером. Обиженный Слон способен на чудовищные вспышки гнева.
Каков он на работе?
Слон ничего не делает по-дилетантски. Он всегда находит себе дело, которое его интересует, и овладевает им мастерски. Он общителен, честен и идет к цели, никуда не сворачивая. Несмотря на большие уши, он не слушает чужих советов.
Он любит доводить дело до конца, проявлять интерес к окружающим, жить в гармонии.
Он терпеть не может говорить пустые слова и не выносит, когда кто-то пытается разгадать его характер.
каждая минута с закрытими глазами - это потеря шестидесяти секунд света (с) Г.Г.Маркес
сёння з вуліцы Багдана Хмяльніцкага вярталася ў даволі добрым настроі...
яго не сапсаваў нават той добры (?) факт, што мяне стала так мала, што нават 42 памер спадніцы быў мне сёння на 10 санціметраў вялікі
па дарозе яшчэ купіла стадлераўскі cool roller і зараз мне засталіся толькі шалік (а іх шмат - цэлая калекцыя) і брудны швэдар, у чым таксама недахопу няма...
каждая минута с закрытими глазами - это потеря шестидесяти секунд света (с) Г.Г.Маркес
Пачытала дзённік рэдактара эпрыл-мун і зараз проста жахаюся. Там, між іншым, пагрозы мяне забіць.
Здаецца забіць мяне - гэта мэта ўсіх, хто вакол.
Хтосьці звоніць кожныя паўгадзіны, а хтосьці не адказвае на званкі і гэта яшчэ горш. Але я хутка прызвычаюся.
Вось і сёння ўжо не пайшла дадому грузіцца - паехала да Макарэвіча.
Ён як у кіно. Ляжыць у гіпсе. Я пазнавала ў ім Фрыду. Не хапала толькі матылькоў, намаляваных на гіпсе, але мабыць ён дазволіць гэта выправіць (:
Дарэчы, паабяцала, што калі-небудзь абавязкова вазьму да яго ноўт і паглядзім, ці так ён на яе падобны...
а я на Троцкага (: цьфу-цьфу-цьфу....
Спадзяюся, што яму сёння было не так сумна, як магло б быць у гэтай палаце, дзе ляжыць мужык, якому вельмі дрэнна і з якога кроў льецца ўперамешку з чымсьці яшчэ, а ён мычыць і стогне. Спадзяюся, што ён мне не будзе сніцца....
Але мне дакладна было лепш, чым калі б я хадзіла адна па горадзе, ці проста сядзела дома.
каждая минута с закрытими глазами - это потеря шестидесяти секунд света (с) Г.Г.Маркес
Я больш не хвалююся і не хлюпаю саплямі як учора. Лёс такі, што ў гэтым мне дапамагаюць вельмі непрыемныя на самой справе рэчы.
Бястолкавай не даходзілі мае лісты (што з маёй поштай? я ў шоку) і сёння прыйшлося атрымліваць ад яе ..... кхы-кхы;
Калевіч баіцца праводзіць МінМУН у ліцэі, таму, што гэта палітычная канфэрэнцыя, і заўтра мы пойдзем да яе ўсёй дэлегацыяй каб даказваць, што мы вельмі харошыя апалітычныя дзеткі;
а Макарэвіч выпаў ноччу з вакна, нешта зрабіў з пазваночнікам і, кажуць, патрабіў у бальніцу не меньш чым на два месяцы.
Я не магу да яго не зайсці. Тым больш, што сама калісьці праходзіла праз дзевяць месяцаў поўзання па дому з мыліцамі і дзікай адзіноты, і напэўна, заўсёды буду гэта памятаць....