22:26

каждая минута с закрытими глазами - это потеря шестидесяти секунд света (с) Г.Г.Маркес
Чатыры дні быццам палёт над горадам. Незалежна ад таго, стаіш ты на даху шматпавярховага дома ці ідзеш па падземным пераходзе.

У апошні раз так лёгка мне было ў Гомелі. Чорт, як рэдка мне бывае лёгка… Я не чула як уключаліся сігналізацыі ў машынах, якія стаялі у трох метрах ад мяне – без усякіх знешніх і хімічных прычын - і не магла адказаць, аб чым думаю ў гэты момант. Сон. Самы кароткі і самы салодкі.

Чатыры дні за якія было быццам пражыта нейкае іншае жыццё: футбол дома на канапе з рамонкамі і чыпсамі з распісных узбекскіх талерак, гулянні па рэйках, наш маленечкі востраў на Пцічы і Сонін дах, на якім нейкі філосаф запісаў кавалачак Алісы (салют мне адразу стаў непатрэбны), качкі, якія плавалі як на парадзе – роўнымі радамі, і траўка ў парку Горкага, на якой я сапсавала свой любімы дзённік – дадумалася падкласці пад сабе на голую зямлю матава-белы сшытак - балда.

Мама кажа, што ў мяне пасля ўсяго гэтага зноў асунуўся твар. Я ведаю, што праспала б гадзін трыццаць і што сёння ногі звяла сутарга – дрэнны знак для мяне. І я не скажу бацькам, бо тады іншых такіх чатырох дзён не будзе…





Комментарии
06.07.2006 в 23:45

сей философ - соня.
06.07.2006 в 23:56

каждая минута с закрытими глазами - это потеря шестидесяти секунд света (с) Г.Г.Маркес
сестра хаос. (:

я б магла і здагадацца.... хто ж яшчэ (:

07.07.2006 в 22:59

kayanka

Вельмі прыемна...

Расширенная форма

Редактировать

Подписаться на новые комментарии
Получать уведомления о новых комментариях на E-mail