каждая минута с закрытими глазами - это потеря шестидесяти секунд света (с) Г.Г.Маркес
Вясной, калі я кантрабандна хадзіла на калегіум, спадар Вуглік расказваў пра беларускую пастушку Надзю Лежэ. Вясёлая дзяўчынка... Калі хутка, то жыла яна ў маленькай вёсачцы і пасвіла каровак. Аднойчы ў яе вёску патрапіла некалькі паштовак з карцінамі. Вядома ж, разглядалі іх усе-усе. І дзяўчынка ўразілася, вось...

І вырашыла, што трэба навучыцца маляваць.

Яна пайшла ў Віцебск да Малевіча. Але які там у яго жывапіс - у Малевіча толькі супрыматызм.

Надзі не спадабалася і яна (та-да-да-дам!) вырашіла пайсці (!) туды, дзе жывапіс ёсць. І пайшла. У Францыю.

Па дарозе яшчэ знайшла сабе бойфрэнда ў Польшчы, які таксама пайшоў з ёю. Ён, праўда, звар'яцеў па дарозе, але ён жа роля другарадная...

Калі Надзя прыйшла ў Францыю, яна папрасіла Лежэ стаць яе настаўнікам. Ён згадзіўся. І чаму вы думаеце ў яе такая фамілія? (:

Лежэ, дарэчы, быў значна старэйшы за яе. І вельмі багаты (:

І жыла яна доўга і шчасьліва

А на яго грошы пабудавала ў роднай вёсачцы музей

Карціны яе - ну, не ведаю, карціны і карціны. Мяне яны не надта зачапілі... Але біяграфія - ого-го! (:

Яшчэ з месяц звала з сабою розных нехарошых хлопчыкаў, каб яны звар'яцелі па дарозе...

І ведаеце што? Учора знайшла на паліцы вялізную яе біягрфію. Адкуль кніжка не ведае ніхто.

Лёс такі?