23:51

каждая минута с закрытими глазами - это потеря шестидесяти секунд света (с) Г.Г.Маркес
Пачытала дзённік рэдактара эпрыл-мун і зараз проста жахаюся. Там, між іншым, пагрозы мяне забіць.

Здаецца забіць мяне - гэта мэта ўсіх, хто вакол.

Хтосьці звоніць кожныя паўгадзіны, а хтосьці не адказвае на званкі і гэта яшчэ горш. Але я хутка прызвычаюся.



Вось і сёння ўжо не пайшла дадому грузіцца - паехала да Макарэвіча.

Ён як у кіно. Ляжыць у гіпсе. Я пазнавала ў ім Фрыду. Не хапала толькі матылькоў, намаляваных на гіпсе, але мабыць ён дазволіць гэта выправіць (:

Дарэчы, паабяцала, што калі-небудзь абавязкова вазьму да яго ноўт і паглядзім, ці так ён на яе падобны...

а я на Троцкага (: цьфу-цьфу-цьфу....



Спадзяюся, што яму сёння было не так сумна, як магло б быць у гэтай палаце, дзе ляжыць мужык, якому вельмі дрэнна і з якога кроў льецца ўперамешку з чымсьці яшчэ, а ён мычыць і стогне. Спадзяюся, што ён мне не будзе сніцца....

Але мне дакладна было лепш, чым калі б я хадзіла адна па горадзе, ці проста сядзела дома.

Так што я яшчэ і магу сказаць дзякуй (:


Комментарии
14.04.2006 в 18:01

привет тебе Белка-капитанка, держись!
16.04.2006 в 18:26

Карбоксилирую циклопентанопергидрофенантрен. Недорого.
Ну, я не хочу тебя убивать.

P.S.Пока...
16.04.2006 в 23:50

каждая минута с закрытими глазами - это потеря шестидесяти секунд света (с) Г.Г.Маркес
neo-C5H12 гэта абнадзейвае...

Расширенная форма

Редактировать

Подписаться на новые комментарии
Получать уведомления о новых комментариях на E-mail