каждая минута с закрытими глазами - это потеря шестидесяти секунд света (с) Г.Г.Маркес
пісала пост яшчэ ўчора, але, як заўсёды, дзённікі не далі яго адправіць

У сем было трыццаць сем і два. Зараз ужо трыццаць сем і пяць. Пакуль што не баліць нічога акрамя галавы.

Чытаю Басё, сумую і тэрарызую некаторых смс-хайку (ці хайкамі (: ) аб тым як цяжка жыць чалавеку з тэмпературай.

Заўтра, думаю, ні ў ліцэі, ні на трэніроўцы не з'яўлюся. Адзін дзень не сумуючы перажыць змагу, бо ёсць яшчэ нячытаныя Архэ, Людзі на балоце і эссэ Барадуліна і нягледжаны Рэквіем па мары.

Потым можна будзе лезці на сценкі...



Спадарства, праводзіцца акцыя *падтрымай Янку цікавымі спасылкамі*



Джака, прабач. У Серабранцы заўтра не з'яўлюся па тэхнічным прычынам. Калі заедзеш за дыктафонам сама - буду рада. нават выдам табе марлевую павязачку (:




СЁННЯ

троху лепш, нягледзячы на тое, што тэмпература засталася такой жа...

добра хоць галава не так баліць, а тое перачытваю ўчорашнія смсы і не разумею, якіх такіх аптымістычных анёлаў я мела на ўвазе... брррр