А. Хадановіч

Сто пудоў адзіноты



I just call to say I love you

Stevie Wonder



сто пудоў адзіноты больш чым пацягне ліфт

за акном то зьліва по пролівень то залева

ходзяць думкі налева і ўлева скланаяцб шрыфт

і пішу пачынаючы з рыфмаў справа налева



сёння дзень і ноч пагадзіліся на нічыю

і ніякай нябеснай манны максімум манка

а назаўтра вечар з раніцы зуб даю

гэта восень будзе вільготнаю як німфаманка



гэта восень будзе вільготнаю сто пудоў

нібы горла не прасыхацьме ад небакраю

але будзь я нават нэграм пахілых гадоў

я вазьму тэлефон і скажу што цябе кахаю