Здаецца забіць мяне - гэта мэта ўсіх, хто вакол.
Хтосьці звоніць кожныя паўгадзіны, а хтосьці не адказвае на званкі і гэта яшчэ горш. Але я хутка прызвычаюся.
Вось і сёння ўжо не пайшла дадому грузіцца - паехала да Макарэвіча.
Ён як у кіно. Ляжыць у гіпсе. Я пазнавала ў ім Фрыду. Не хапала толькі матылькоў, намаляваных на гіпсе, але мабыць ён дазволіць гэта выправіць (:
Дарэчы, паабяцала, што калі-небудзь абавязкова вазьму да яго ноўт і паглядзім, ці так ён на яе падобны...
Спадзяюся, што яму сёння было не так сумна, як магло б быць у гэтай палаце, дзе ляжыць мужык, якому вельмі дрэнна і з якога кроў льецца ўперамешку з чымсьці яшчэ, а ён мычыць і стогне. Спадзяюся, што ён мне не будзе сніцца....
Але мне дакладна было лепш, чым калі б я хадзіла адна па горадзе, ці проста сядзела дома.
Так што я яшчэ і магу сказаць дзякуй (: