Я больш не хвалююся і не хлюпаю саплямі як учора. Лёс такі, што ў гэтым мне дапамагаюць вельмі непрыемныя на самой справе рэчы.

Бястолкавай не даходзілі мае лісты (што з маёй поштай? я ў шоку) і сёння прыйшлося атрымліваць ад яе ..... кхы-кхы;

Калевіч баіцца праводзіць МінМУН у ліцэі, таму, што гэта палітычная канфэрэнцыя, і заўтра мы пойдзем да яе ўсёй дэлегацыяй каб даказваць, што мы вельмі харошыя апалітычныя дзеткі;

а Макарэвіч выпаў ноччу з вакна, нешта зрабіў з пазваночнікам і, кажуць, патрабіў у бальніцу не меньш чым на два месяцы.

Я не магу да яго не зайсці. Тым больш, што сама калісьці праходзіла праз дзевяць месяцаў поўзання па дому з мыліцамі і дзікай адзіноты, і напэўна, заўсёды буду гэта памятаць....

У мяне проста няма часу на тое, каб хвалявацца...