Я сяджу дома з кавай і шакаладам, але не адчуваю ніякай утульнасці і ніякага задавальнення.

І забараняю сабе думаць аб уласнай непатрэбнасці.

Хоць хто яго ведае...

Зараз я ўжо амаль што разумею, што гэта не халодны дождж, які вымачыў да ніткі, і не хранічнае недасыпанне. Гэта абсалютна рэальнае пачуццё.

Вельмі непрыемнае, але я ад самага пачатку ведала, што адчую гэта. І таму зараз мне трошкі спакайней...